Сплаў на байдарках па Шчары / Сплав на байдарках по Щаре, Минск

Цена: Цену уточняйте
за 1 ед.

Описание товара

Запрашаем на надзвычай разнастайны сваёй прыгажосцю маршрут: лясныя гушчары і непраходныя балоты, шлюзы Агінскага канала, першая гідраэлектрастанцыя на Беларусі

Маршрут распрацаваны такім чынам, каб уразіць усіх і быць дасягальным кожнаму.
У кошт паслугі усё уключана: праезд на прыватным транспарце, харчаванне, пракат байдарак, асабістага (пры неабходнасці) і бівачнага рыштунку, афармленне дакументаў, праца дасведчанага інструктара, забаўляльная праграма.
Магчымыя паходы выхаднога дню ці падарожжы працягласцю ў некалькі дзён і нават больш за тыдзень (з выхадам на Нёман).
Уся падрабязная інфармацыя па тэлефоне ці праз асабістыя паведамленні.
Адпачывайце незабыўна!

Будаўніцтва канала Агінскага пачалося ў 1765 годзе на сродкі магната Міхала Казіміра Агінскага. Канал адкрываў магчымасці для экспарту лесу і іншых тавараў да балтыйскіх партоў, яго будаўніцтва было падтрымана Варшаўскім соймам Рэчы Паспалітай (1768). Канал капалі крыху больш за дзесяць гадоў выключна жыхары Слонімскага павету, наогул, канал будаваўся цягам 1765—1783 гадоў, а будаўніцтва каштавала каля 12 млн. злотых. У 1790 брытанскі прэм’ер-міністр У. Піт планаваў інвеставаць у Агінскі канал брытанскі капітал.

Па Агінскім канале пераважна сплаўлялі лес з палескіх пушчаў; плыты, паводле сведчання відавочцы (1820), выцягваліся «амаль бесперарыўна на 30 міль у даўжыню, ад Ясельды да Слоніма». Перавозілі таксама збожжа, сыравіну на вотчынныя мануфактуры ў Целяханах.

Са з'яўленнем чыгуначных шляхоў значэнне Агінскага канала зменшылася. Але каналам працягваў карыстацца малы флот еўрапейскіх краін, аб чым сведчыць вялікая колькасць здымкаў старога часу з Польшчы, Германіі, Літвы і нават Галандыі. У гады 1-й сусветнай (1914—1918) і савецка-польскай (1920) войнаў канал апынуўся ў зоне актыўных ваенных дзеянняў, што прывяло да разбурэння гідратэхнічных збудаванняў.
Польскія ўлады ўзяліся за аднаўленне воднай артэрыі. Навігацыя пачала наладжвацца з 1926, поўнасцю канал адноўлены ў 1928. У 1939-м пасля далучэння Зах. Беларусі да БССР, былі рэпрэсіраваны інжынеры, палякі па паходжанні, якія працавалі на канале, гэта прывяло да заняпаду гідратэхнікі. Да 1941 канал выкарыстоўваўся для лесасплаву, спарадычна — для суднаходства. У 2-ю сусветную вайну шлюзы і плаціны былі часткова разбураны ці пашкоджаны. Спробы аднавіць канал у пасляваенны час не мелі поспеху, у выніку рэчышча абмялела і стала зарастаць, канал страціў гаспадарчае значэнне. А зусім абяскровіла канал татальная меліярацыя. У 1960-я гады на канале Агінскага былі ўзарваныя ўсе шлюзы. У наш час канал аднаўляецца.


Услуги, похожие на Сплаў на байдарках па Шчары / Сплав на байдарках по Щаре

Вы можете оформить заказ на «Сплаў на байдарках па Шчары / Сплав на байдарках по Щаре» в фирме «ІП Шаблыка Антон» через площадку BizOrg.Su. Сейчас предложение находится в статусе "в наличии".

Что может предложить «ІП Шаблыка Антон»

  • специальное предложение по сервису и стоимости для пользователей торговой площадки BizOrg.Su;

  • своевременное выполнение взятых на себя обязательств от организации с рейтингом 5.0;

  • разнообразные варианты оплаты.

Оставьте заявку прямо сейчас!

Ответы на популярные вопросы

  • Как оформить заявку?

    Чтобы оформить заявку на «Сплаў на байдарках па Шчары / Сплав на байдарках по Щаре» свяжитесь с организацией «ІП Шаблыка Антон» по контактным данным, которые указаны сверху справа. Обязательно укажите, что нашли фирму на торговой площадке BizOrg.Su.
  • Где получить более подробную информацию о фирме «ІП Шаблыка Антон»?

    Для получения подробных даных о фирме перейдите сверху справа по ссылке с именем организации. После этого перейдите на нужную вкладку с описанием.
  • Предложение указано с ошибками, телефон не отвечает и т.п.

    Если у вас обнаружились проблемы при сотрудничестве с «ІП Шаблыка Антон» – сообщите идентификаторы фирмы (118459) и товара/услуги (576709) в нашу службу по работе с клиентами.

Служебная информация

  • «Сплаў на байдарках па Шчары / Сплав на байдарках по Щаре» и другие подобные предложения можно найти в категории: «Активный отдых на воде».

  • Предложение было создано 28.08.2013, дата последнего обновления - 14.11.2013.

  • С начала размещения предложение было просмотрено 432 раза.

Телефоны:
Сплаў на байдарках па Шчары / Сплав на байдарках по Щаре